Кіраўніца "Беларусбанка" прызнала дэфіцыт валюты ў абменніках

13.05.2011 11:56
Архив Редакция

Старшыня праўлення найбуйнейшага беларускага банка ААТ "Беларусбанк" Надзея Ермакова прызнала дэфіцыт наяўнай замежнай валюты ў абменных пунктах банка. Пры гэтым дазвол Нацбанка ўсталёўваць абменны курс самастойна, па словах кіраўніцы "Беларусбанка", прытоку валюты ў абменныя пункты не выклікаў.

Так, за 11 красавіка (першы дзень пасля адмены курсавых рэкамендацый Нацбанка) беларусы здалі «Беларусбанку» 600 тыс. даляраў, а купілі 580 тыс. даляраў. Пры гэтым на лячэнне і навучанне за мяжой «Беларусбанк» прадае валюту насельніцтву па новым курсе — 4 000 рублёў, перадае АФН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 11 траўня 2011 года Нацбанк Беларусі адмяніў абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў угодаў па куплі-продажу замежнай валюты з насельніцтвам. У выніку ў гэты ж дзень беларускія камерцыйныя банкі дэвальвавалі рубель прыкладна на 30%, усталяваўшы курс даляра на ўзроўні 3,9 — 4 тыс. рублёў, курс еўра — на ўзроўні 5,7 — 5,9 тыс. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки