13:36, 1 июля 2011

Заяўку на крэдыт ЕўрАзЭС Беларусь падала да прэзідэнцкіх выбараў

Заяўку ў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС Беларусь падала яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў - 22 кастрычніка 2010 года. Копія крэдытнай заяўкі за подпісам кіраўніка міністэрства фінансаў Беларусі Андрэя Харкаўца патрапіла 1 ліпеня ў распараджэнне беларускіх СМІ. Між тым упершыню аб тым, што Беларусь звярнулася па крэдыт, стала вядома толькі 16 лютага 2011 года ад віцэ-прэм'ера Сяргея Румаса.

13:19, 21 июня 2011

Беларусі пералічылі першы транш крэдыту ЕўрАзЭС

У аўторак, 21 чэрвеня, першы транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 800 млн даляраў пераведзены ў Беларусь. "Беларусь учора выканала ўсе фармальныя абавязацельствы, і сёння грошы ўжо ў дарозе, ужо адпраўленыя", - паведаміў міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын.

12:06, 20 июня 2011

Расія можа перагледзець крэдытнае супрацоўніцтва з Беларуссю

Калі пазіцыя Беларусі па абмежаванні на куплю валюты, а таксама па абмежаванні імпарту не зменіцца, міністэрства эканамічнага развіцця Расіі (МЭР) можа выступіць за перагляд крэдытнага супрацоўніцтва з гэтай краінай. Пра гэта 18 чэрвеня заявіў намеснік кіраўніка МЭР Андрэй Сляпнёў.

15:24, 17 июня 2011

Лукашэнка: не рабіце з прыватніка "свяшчэнную карову"

На прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанне аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве. "Не трэба абагаўляць прыватніка. Не рабіце з яго "свяшчэнную карову", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, улады краіны не ўмешваюцца ў прыватны бізнэс, але ў эфектыўнасці іх працы "ў нас конь не валяўся".

15:31, 16 июня 2011

Кудрын: РФ ўлічыць стаўленне Беларусі да СМІ пры выдачы крэдыту

Віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын заявіў, што Масква ўлічыць пазіцыю афіцыйнага Мінску па абмежаванні працы расійскіх СМІ пры крэдытаванні Беларусі. "Урад Расійскай Федэрацыі турбуюць меры адміністрацыі Беларусі па стрымліванні або абмежаванні сродкаў масавай інфармацыі з Расіі", - адзначыў кіраўнік мінфіна РФ.

17:06, 13 июня 2011

МВФ: павышаць заробкі нельга

Беларусь пачала абмеркаванне з МВФ новай праграмы, паведаміў 13 чэрвеня кіраўнік місіі МВФ у Рэспубліцы Беларусь Крыс Джарвіс. Разам з тым, адзначыў прадстаўнік фонду, пакуль казаць аб магчымых аб'ёмах падтрымкі рана, бо "нам патрэбны доўгі шлях, абмеркаванне далейшай макраэканамічнай палітыкі ў Беларусі, неабходна дамовіцца аб структурных пераўтварэннях", каб забяспечыць эфектыўнасць прадпрыемстваў і фінансавай сістэмы.

14:56, 13 июня 2011

Мясніковіч: Беларусь мае поўнае права на крэдыт МВФ

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч лічыць, што Беларусь, як паўнапраўны член Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), мае поўнае права атрымаць крэдыт ад гэтай арганізацыі. "Мы маем права разлічваць на пэўную падтрымку ў цяжкую хвіліну", - заявіў 13 чэрвеня беларускі прэм'ер у ходзе сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ у Беларусі Крысам Джарвісам.

15:08, 9 июня 2011

Беларусь і ЕўрАзЭС падпісалі пагадненне аб крэдыце

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец і намеснік старшыні праўлення - кіраўнік дырэктар па забеспячэнні дзейнасці Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС Сяргей Шаталаў падпісалі 9 чэрвеня ў Мінску пагадненне паміж Беларуссю і Еўразійскім банкам развіцця аб выдзяленні рэспубліцы фінансавага крэдыту са сродкаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Агульная сума крэдыту складае тры мільярды даляраў.

    Мониторинг цен предложения квартир в Минске за 17-24 сентября 2018 года

    За неделю, c 17 по 24 сентября 2018 года, информационно-аналитическим центром Realt.by были отмечены следующие изменения на первичном и вторичном рынках недвижимости города Минска:

    Круглосуточные «Соседи» открылись на месте ночника «Престон» на Машерова

    На проспекте Машерова открылся продуктовый магазин «Соседи». Он занял помещение одного из первых ночников столицы – «Престона», и, как и его предшественник, будет круглосуточным.

    — Я был таким мудаком в молодости...
    — Ты и сейчас молодо выглядишь.

    еще

    Запрет на купание в водоемах

    А вы соблюдаете запреты на купание в водоемах?

    Загрузка...