14:27, 9 июня 2011

"Макееўскі" мільярд даляраў Беларусі дасць Керымаў

Мільярд даляраў, які Беларусь, па словах кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея, можа атрымаць "з іншай крыніцы", Мінск атрымае ад расійскага мільярдэра, уладальніка "Уралкалія" Сулеймана Керымава. Гэтыя сродкі Беларусь атрымае ў кошт будучых паставак сыравіны.

17:22, 7 июня 2011

Сямашка: з крэдытам на АЭС праблемаў няма

Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў 7 чэрвеня, што ў Мінска і Масквы не ўзнікае праблемаў па пытанні вылучэння Расіяй крэдыту на будаўніцтва першай беларускай АЭС. "У графіку падпісання крэдытнага пагаднення значыцца ліпень. Усё ідзе па графіку. Пакуль усё рэальна, ніякага пярэчання няма", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

16:23, 7 июня 2011

Мінфін РФ: крызіс у Беларусі працягнецца яшчэ паўтара гады

У міністэрстве фінансаў Расіі лічаць, што Беларусі не ўдасца хутка выйсці з фінансавага крызісу. Пра гэта 7 чэрвеня заявіў намеснік кіраўніка мінфіна РФ Сяргей Сторчак. "Праблемы манетарнага парадку яны ў стане будуць пераадолець досыць хутка. Гэта будзе доўжыцца, можа быць, 15-18 месяцаў", - сказаў ён.

10:52, 7 июня 2011

МВФ абмяркоўвае з урадам меры па стабілізацыі эканомікі

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас 6 чэрвеня сустрэўся з місіяй Міжнароднага валютнага фонду на чале з Крысам Джарвісам. Бакі абмеркавалі пытанні стабілізацыі эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку на валютным і спажывецкім рынках.

17:26, 6 июня 2011

Беларусь атрымае крэдыт ЕўрАзЭС шасцю траншамі

Крэдыт Еўразійскай Эканамічнай супольнасці ў памеры трох мільярдаў даляраў прадстаўляецца Беларусі тэрмінам на 10 гадоў і будзе вылучаны шасцю траншамі. Аб гэтым паведамілі 6 чэрвеня ў прэс-службе Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

12:26, 2 июня 2011

МВФ гатовы гаварыць з Беларуссю з нагоды прадстаўлення крэдыту

Падпраграмная місія Міжнароднага валютнага фонду гатова абмеркаваць з беларускімі ўладамі магчымасць выдзялення новага крэдыту. Пра гэта распавяла прадстаўніца МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна. Супрацоўнікі місіі абмяняюцца з уладамі думкамі аб магчымых наступных кроках у адказ на іх просьбу аб прадстаўленні крэдыту, сказала яна.

09:02, 2 июня 2011

У ЕўрАзЭС задаволеныя зваротам Беларусі па крэдыт да МВФ

У Еўразійскай эканамічнай супольнасці з прыхільнасцю ўспрынялі зварот Беларусі па стабілізацыйны крэдыт да Міжнароднага валютнага фонду. Пра гэта паведаміў 1 чэрвеня старшыня праўлення Еўразійскага банка развіцця, кіраўніка сродкамі антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, Ігар Фінагенаў.

16:37, 1 июня 2011

Лябедзька: Лукашэнка гатовы ўзяць грошы нават у наркагандляроў

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што кіраўніцтва Беларусі ў цяперашняй сітуацыі гатова браць грошы з любых крыніцаў. "Калі б мне сказалі, што бяруць грошы нават у наркагандляроў - я б не здзівіўся", - адзначыў кіраўнік АГП. На яго думку, крэдыт Беларусі могуць вылучыць толькі пры ўмове правядзення рэформаў, а для ўладаў гэта - прызнанне палітычнага банкруцтва, на што ў іх няма "ні сіл, ні палітычнай волі".

    Безлимит звонков во все сети и другие бонусы для новых пользователей домашнего интернета МТС

    МТС запускает акцию для новых пользователей домашнего интернета. Заключив договор до конца этого года, в дополнение к услугам фиксированного интернета «ИКС» абоненты смогут получить безлимит мобильного интернета и звонков во все сети на тарифном плане «Безлимитище» за 5 рублей в месяц.

    Все PR-сообщество Беларуси соберется на международном форуме «PR-пятница» в Минске!

    30 ноября в Минске пройдет международный форум по маркетингу и связям с общественностью «PR-пятница». Единственная в Беларуси PR-площадка соберет лучших специалистов в области коммуникаций.

    В случае опасности дикобраз последнюю иглу оставляет для себя.

    еще

    Уже совсем скоро наступит Новый год.

    Решили ли вы, где будете его проводить?