11:17, 14 июня 2011

Эксперт: Беларусь не выканае ўмоваў МВФ

Кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін лічыць, што Беларусь наўрад ці зможа выканаць рэкамендацыі Міжнароднага валютнага фонду. "Я сумняюся, што ў свядомасці вышэйшага кіраўніка краіны адбыліся якія-небудзь змены і зрухі ў бок рынкавай эканомікі. А без такіх змяненняў казаць аб сур'ёзных рэформах на сённяшні дзень, на жаль, не выпадае", - сказаў ён.

19:09, 10 июня 2011

Банк "Масква-Мінск" прымае даляры па курсе ў 6,8 тыс. рублёў

З 7 чэрвеня Банк "Масква-Мінск" дазволіў фізічным асобам пагашаць крэдыты, прадстаўленыя ў нацыянальнай валюце, далярамі. Пры гэтым пераразлік сумы будзе здзяйсняцца, зыходзячы з курсу даляра ў 6,8 тыс. рублёў. Банк пакідае за сабой права змяняць курс пераразліку, гэта будзе вырашаць Крэдытны камітэт банка.

09:22, 10 июня 2011

"Беларусбанк" скараціў спіс атрымальнікаў льготных крэдытаў на жыллё

ААТ "ААБ "Беларусбанк" перагледзеў свае прыярытэты ў ільготным крэдытаванні на будаўніцтва жылля, скараціўшы спіс патэнцыйных крэдытаатрымальнікаў. Як паведамілі ў банку, з 1 чэрвеня 2011 года атрымаць ільготны крэдыт на будаўніцтва жылля могуць шматдзетныя сем'і, а таксама жыхары населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва да 50 тыс. чалавек, Кобрыну, Слуцку, Рэчыцы, Светлагорску.

16:30, 9 июня 2011

Мінфін: шанцы на атрыманне крэдыту МВФ дастаткова высокія

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец высока ацаніў шанцы краіны на атрыманне крэдыту МВФ. "Я выказваю надзею на тое, што гэта было б напэўна дакладна з пункту гледжання калектыўнай падтрымкі эканомікі краіны і высілкаў урада і Нацыянальнага банка, бо гэта сусветная практыка, калі некалькі інстытутаў аб'ядноўваюць свае рэсурсы, магчымасці, інтэлектуальны патэнцыял, каб гарманізаваць свае праграмы", - сказаў ён.

12:07, 9 июня 2011

Сурыкаў: да канца года Беларусь атрымае 1,24 млрд даляраў

Беларусь да канца 2011 года атрымае 1,24 млрд даляраў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Пра гэта 9 чэрвеня паведаміў журналістам надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

09:12, 9 июня 2011

Макей: Беларусь знайшла мільярд даляраў "з іншай крыніцы"

Па выніках нарады кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь знайшла яшчэ 1 млрд даляраў з іншай крыніцы і гэтыя грошы паступяць на працягу бліжэйшага месяца. "Апроч гэтага, знойдзены яшчэ адзін мільярд даляраў з іншай крыніцы. Грошы таксама паступяць у найбліжэйшы час у Беларусь", - сказаў ён.

15:38, 8 июня 2011

Мэр Мінску абяцае захаваць ільготныя крэдыты на будаўніцтва жылля

Ільготнае крэдытаванне будаўніцтва жылля ў Мінску захаваецца. Пра гэта 8 чэрвеня заявіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. "Мы фармуем планы на 2012 год, зыходзячы з наяўнасці льготных крэдытаў, разумеючы, што чаргавікі без ільготнай падтрымкі свае планы па будаўніцтве жылля не рэалізуюць", - растлумачыў мінскі мэр.

14:08, 6 июня 2011

Крэдыт ЕўрАзЭС не змяніў "чорны" курс даляра

Крэдыт з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 3 млрд даляраў, які Беларусь атрымае часткамі на працягу трох гадоў, не змяніў сітуацыю з "чорным" курсам даляра ў краіне і не дадаў валюты ў абменных пунктах. Мяркуючы па ўсім, сітуацыя ў найбліжэйшы час не зменіцца, бо Беларусь зможа атрымаць першы транш ад ЕўрАзЭС на суму 800 млн даляраў толькі на працягу 10-15 дзён пасля ажыццяўлення ўсіх унутрыдзяржаўных працэдур і падпісання пагаднення аб выдачы крэдыту.

    Мониторинг цен предложения квартир в Минске за 17-24 сентября 2018 года

    За неделю, c 17 по 24 сентября 2018 года, информационно-аналитическим центром Realt.by были отмечены следующие изменения на первичном и вторичном рынках недвижимости города Минска:

    Круглосуточные «Соседи» открылись на месте ночника «Престон» на Машерова

    На проспекте Машерова открылся продуктовый магазин «Соседи». Он занял помещение одного из первых ночников столицы – «Престона», и, как и его предшественник, будет круглосуточным.

    — Я был таким мудаком в молодости...
    — Ты и сейчас молодо выглядишь.

    еще

    Запрет на купание в водоемах

    А вы соблюдаете запреты на купание в водоемах?

    Загрузка...