Куба рэзка асудзіла ціск ЗША і ЕС на Беларусь

22.02.2011 13:01
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Рэспублікі Куба Бруна Радрыгес Парылья выступіў з рэзкім асуджэннем ціску, які пасля прэзідэнцкіх выбараў аказваюць на Беларусь ЗША і ЕС. "Мы адмаўляем усе замахі на суверэнітэт Беларусі з боку ЗША і Еўрасаюза, якія спрабуюць парушыць суверэнітэт, уводзячы санкцыі", — сказаў кубінскі дыпламат у ходзе візіту ў Мінск.

Па словах кіраўніка МЗС Кубы, кубінскія ўлады і народ «натхнёныя дасягненнямі Беларусі» і разам з беларускім народам святкуюць «тую перамогу, якая адбылася 19 снежня», перадае БелТА.

Са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым Бруна Радрыгес Парылья абмеркаваў і дзейнасць дзвюх краін у Руху недалучэння. «Мы будзем працягваць нашу сумесную працу па развіцці дэмакратыі ў сусветным маштабе і паляпшэнні сацыяльнага становішча ўсіх слаёў грамадства», — заявіў кубінскі міністр.

«У нас вялікае супадзенне ў меркаваннях і мэтах, моцныя традыцыі і паразуменне. Палітычны абмен носіць вельмі інтэнсіўны і прадуктыўны характар. Развіццё адносін з Беларуссю з’яўляецца прыярытэтам для Кубы», — запэўніў кіраўнік кубінскага знешнепалітычнага ведамства.

Мартынаў: Куба — адна з найважнейшых апораў Беларусі ў Лацінскай Амерыцы

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Беларусі адзначыў, што Мінск заўсёды падтрымліваў і будзе падтрымліваць Гавану ў яе барацьбе супраць санкцыйных рэжымаў. «Мы разглядаем Кубу як адну з найважнейшых апораў нашай палітыкі ў рэгіёне Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна», — падкрэсліў беларускі міністр.

Как вам новость?
Головоломки