Лукашэнка абавязаў мясцовыя ўлады сустракацца з журналістамі

01.10.2010 08:54
Архив Редакция

Старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама раз на квартал абавязаны праводзіць прэс-канферэнцыі для рэгіянальных СМІ. Аб гэтым гаворыцца ва ўказе прэзідэнта Беларусі № 502, які ўнёс змены ва Указ ад 16 чэрвеня 2003 года № 254 "Аб дзейнасці інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і аб удзеле кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у ідэалагічнай працы».

Мэтай дакументу з’яўляецца далейшае ўдасканаленне сістэмы працы дзяржаўных органаў з насельніцтвам. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ 29 верасня.

«У адпаведнасці з яго палажэннямі кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абавязаны не радзей за адзін разу на два месяцы праводзіць «прамыя тэлефонныя лініі», кіраўнікі іншых дзяржорганаў, а таксама дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Прэзідэнту або Ураду, — не радзей за адзін раз на квартал», — паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, указ прадугледжвае стварэнне ў мясцовых выканаўчых і распарадчых органах «гарачых ліній» для працы з насельніцтвам.

Как вам новость?
Головоломки