МНС акажа матэрыяльную дапамогу сем'ям загінулых выратавальнікаў

11.05.2010 17:48
Архив Редакция

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі акажа матэрыяльную дапамогу сем'ям выратавальнікаў, якія загінулі падчас тушэння пажару на тэрыторыі Мінскага заводу вылічальнай тэхнікі. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў начальніка Мінскага гарадскога упраўлення па надзвычайных сітуацыях Руслан Ліхаманаў.

Па словах Руслана Ліхаманава, была створана група па аказанні псіхалагічнай і іншай дапамогі пацярпелым. «У адпаведнасці з заканадаўствам выратавальнікі праходзяць абавязковае страхаванне, але ім будзе аказана і іншая матэрыяльная дапамога», — сказаў прадстаўнік МНС, перадае БелаПАН.
Руслан Лихаманаў паведаміў таксама, што найбольш верагоднай прычынай пажару на Мінскам заводзе вылічальнай тэхнікі стала правядзенне зварачных прац у цэху, размешчаным па суседстве са складам, дзе адбылося ўзгаранне. Разам з тым, разглядаюцца і іншыя версіі ўзнікнення пажару, падкрэсліў прадстаўнік МНС.
Як раней паведамляў Тэлеграф, паведамленне пра пажар на Заводзе вылічальнай тэхнікі па вуліцы Прытыцкага, 62 паступіла 11 траўня ў 09:05. 
У 09:50 падчас ліквідацыі пажару на складзе адбылося абвальванне даху, у выніку чаго пад заваламі апынуліся сямёра супрацоўнікаў МНС. Чацвёра выратавальнікаў загінулі на месцы, астатніх пацярпелых з целавымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці даставілі ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі.

Как вам новость?
Головоломки