Інвестыцыі і інавацыі Беларусі плануюць вызваліць ад падаткаў

09.02.2011 16:12
Архив Редакция

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец 9 лютага паведаміў, што ў 2012 годзе інвестыцыі і інавацыі плануецца вывесці з падаткаабкладання. Па словах міністра, інвестыцыі, накіраваныя на стварэнне новых і мадэрнізацыю дзейных вытворчасцяў, плануецца вызваліць ад падатку на прыбытак. 

«Калі прадпрыемства пачне прыносіць прыбытак, яно будзе вызваляцца ад падатку да поўнай акупальнасці зробленых выдаткаў. Гэта так званы механізм пераносу стратаў на прыбытак будучых перыядаў. Гэта аснова для прыцягнення доўгатэрміновых інвестыцый», — растлумачыў Андрэй Харкавец.

Каб павялічыць рэсурсную базу для інвестыцый і папоўніць абаротныя сродкі, а таксама знізіць кошт інвестыцыйных праектаў і актывізаваць інвестыцыйную дзейнасць, улады краіны плануюць зняць часавыя і колькасныя бар’еры па падатковых вылічэннях. Пры гэтым, па словах кіраўніка мінфіна, маецца на ўвазе, што пры інвестыцыйных выдатках інвестару будуць вяртаць выплачаны пры гэтым падатак, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Акрамя таго, Андрэй Харкавец заявіў аб планах уладаў стымуляваць навуковыя даследаванні, у тым ліку дзякуючы стаўцы падатку на прыбытак у памеры 10% ад рэалізацыі высокатэхналагічных тавараў уласнай вытворчасці або арганізацый, якія ажыццяўляюць інавацыйную дзейнасць.

Міністр фінансаў перакананы, што дадзеныя мерапрыемствы дазволяць пазбавіцца ад шматлікіх выбарчых індывідуальных падатковых ільгот і забяспечаць доступ да льгот ўсім арганізацыям, незалежна ад формаў уласнасці.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у 2012 годзе мінфін плануе знізіць стаўку падатку на прыбытак у Беларусі на 2-4% да 18%. На думку Андрэя Харкаўца, дадзеныя меры дазволяць істотна папоўніць абаротныя сродкі прадпрыемстваў і падштурхнуць іх да актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці.

Как вам новость?