Парад у Мінску на 9 траўня сабраў 350 тыс. гледачоў

11.05.2010 10:08
Архив Редакция

Святочныя мерапрыемствы, якія праходзілі дзявятага траўня каля стэлы "Мінск — горад-герой", сабралі агулам каля 350 тыс. гледачоў. Парад войскаў Мінскага гарнізона да Дня Перамогі быў дапоўнены спартова-моладзевым шэсцем. Упершыню падчас ваеннага параду была абвешчана нацыянальная хвіліна маўчання.

На 60 секунд усе дзяржаўныя і прыватныя беларускія тэлеканалы і радыёстанцыі перапынілі вяшчанне, каб ушанаваць памяць загінулых у гады вайны, перадае прэс-служба прэзідэнта. Затым прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вайскоўцаў, суайчыннікаў і замежных гасцей. 
Дзявятага траўня прэзідэнт таксама наведаў Свята-Духаў кафедральны сабор, дзе па традыцыі паставіў свечку ў памяць па загінуўшых у гады вайны.
Брэсцкую крэпасць у Дзень Перамогі наведала 65 тыс. чалавек
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, у Брэсце адкрыліся дзявятага траўня ўрачыстым шэсцем. Затым прайшло тэатралізаванае дзейства на шасці сцэнічных пляцоўках, размешчаных па ходзе руху калоны. Яно стала своеасаблівай дарогай ад пачатку вайны — 22 чэрвеня 1941 года — да яе завяршэння — дзявятага траўня 1945 года. Гэтую атмасферу стваралі песні ваеннага часу і зводкі інфармбюро, паведамляе БелаПАН.
Пасля гэтага на плошчы цырыманіялаў у Брэсцкай крэпасці былі ўскладзены гірлянды з кветак да святога некропаля і кветкі да Вечнага агню. Тыя, хто прыйшоў, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны. Падчас урачыстага мітынгу, у якім прыняло больш за 65 тыс. чалавек, на святлодыёдным экране былі паказаны кадры кінахронікі, якія расказалі пра абарону Брэсцкай крэпасці.

Как вам новость?
Головоломки