Парламент адклаў ратыфікацыю Мытнага кодэксу

10.06.2010 12:43
Архив Редакция

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адклала разгляд пытання аб ратыфікацыі Мытнага кодэксу Мытнага саюза, які быў запланаваны на 10 чэрвеня. Як паведаміў старшыня парламенцкай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Маскевіч, паводле "дзеючым працэдурам ратыфікацыя пагаднення будзе разгледжана да канца сесіі".

Па словах Сяргея Маскевіча, наступнае паседжанне Палаты прадстаўнікоў пройдзе 14 чэрвеня, а на 30 чэрвеня плануецца закрыццё сесіі, перадае БелаПАН.

Раней, як паведамляў Тэлеграф, у парламенцкай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД паведамілі, што на разгляд у ніжнюю палату парламенту законапраект аб ратыфікацыі дамовы аб Мытным кодэксе Мытнага саюза паступіў раніцай восьмага чэрвеня.

Крыніца ў камісіі праінфармавала, што ўказанне аб унясенні дамовы аб Мытным кодэксе Мытнага саюза на ратыфікацыю ў парламент ўраду даў кіраўнік дзяржавы. Разам з дакументам таксама плануецца ратыфікаваць і пратакол аб унясенні зменаў і дапаўненняў у дамову аб Мытным кодэксе.

У сваю чаргу, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка заявіў, што Беларусь гатовая падпісаць Мытны кодэкс Мытнага саюза, ужо падпісаны Расіяй і Казахстанам 28 траўня. «Хачу сказаць, што гэты Мытны кодэкс з выняткамі. Беларусь гатовая яго таксама падпісаць, але без выняткаў», — падкрэсліў намеснік кіраўніка МЗС.

Апошнім часам самым адчувальным пытаннем для Беларусі пры стварэнні Мытнага саюза з’яўляецца адмена уведзеных Расіяй з 2010 года экспартных пошлінаў на нафтапрадукты.

Як заявілі ў МЗС Беларусі, «дзейная экспартная пошліна на нафту з’яўляецца асабліва важкім выняткам з рэжыму свабоднага гандлю, а спагнанне з першага студзеня гэтага года вывазной мытнай пошліны на асобныя катэгорыі нафтапрадуктаў, якія пастаўляюцца ў Рэспубліку Беларусь з Расіі, парушае палажэнні міжнародных абавязанняў Расійскай Федэрацыі» .

Між тым, прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў ратыфікаваў дамову аб Мытным кодэксе Мытнага саюза ў чэрвені, пасля таго як яго ўхвалілі Дзярждума і Савет Федэрацыі. Дадзены дакумент лідары Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі 27 лістапада 2009 года.

Как вам новость?