Рубель працягнуў умацоўвацца на міжбанку

23.05.2011 17:27
Архив Редакция

У панядзелак, 23 траўня, курс беларускага рубля рэзка ўмацаваўся на міжбанкаўскім рынку да 6.400/6.800 рублёў за даляр з 7.800/8.400 рублёў у пятніцу, паведамляюць крыніцы на фінансавым рынку. "З раніцы пайшло даволі моцнае ўмацаванне... Пайшлі продажы валюты", — сказала крыніца на рынку. Іншая крыніца дадала, што на рынку досыць высокая прапанова валюты.

Між тым, па дадзеных суразмоўцаў Reuters, Нацыянальны банк Беларусі з аўторка, 24 траўня, дэвальвуе афіцыйны курс рубля да 4930 рублёў за даляр з 3155 рублёў, перадае Корреспондент.net.»Сёння да нас звярнуліся з банка і прапанавалі падаваць на заўтра заяўку на куплю валюты праз біржу на ўзроўні 5000 рублёў», — сказаў ўладальнік прыватнай кампаніі.Крыніца пры гэтым паведаміла, што на рынку называюць курс на заўтра 4930 за даляр. «Ускосная прыкмета, што афіцыйны курс да гэтага часу не аднавіўся», — сказаў ён.

Как вам новость?
Головоломки