Сезон атракцыёнаў у Мінску адкрыюць у сярэдзіне красавіка

06.04.2010 09:39
Архив Редакция

Галоўны інжынер УП "Гарадскія паркі Мінскзеленбуда" Анатоль Яцкевіч паведаміў, што ў Мінску пачалася раскансервацыя атракцыёнаў. Па словах спецыяліста, хуткім часам супрацоўнікі ААТ "Белпрамналадка" агледзяць усе металаканструкцыі на трываласць, правядуць грузавыя выпрабаванні і электрафізічныя вымярэнні. Анатоль Яцкевіч адзначыў, што сёлета паркі сталіцы адчыняць свой сезон раней за звычайна — у сярэдзіне красавіка.

Галоўны інжынер падкрэсліў, што пры неабходнасці зношаныя дэталі, вузлы і механізмы на ўсіх атракцыёнах заменяць, а пасля гэтага допуск да эксплуатацыі павінен даць Дзяржпрамнагляд, паведамляе БелТА.

Анатоль Яцкевіч распавёў, што парк атракцыёнаў папоўніцца навінкай сёлета, у прыватнасці, у парку Чалюскінцаў на месцы старога кола агляду ўсталююць новае. «Тэндар на яго пастаўку ў Мінск выйграла ўкраінская кампанія. Новае кола трохі вышэйшае за свайго папярэдніка — 27,5 метраў. На яго закуп прадпрыемства накіруе каля 500 млн. рублёў уласных сродкаў», — растлумачыў інжынер.

Закранаючы пытанне кошту квіткоў, прадстаўнік «Гарадскія паркі Мінскзеленбуда» запэўніў, што рэзкага росту коштаў не будзе — у межах 7-10%.

На сённяшні дзень на балансе УП «Гарадскія паркі Мінскзеленбуда» знаходзяцца чатыры сталічныя паркі — Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Кастрычніка і 900-годдзя Мінска. У іх эксплуатуюцца 37 атракцыёнаў.

Как вам новость?
Головоломки