15:52, 23 июня 2011

Кіраўніцтва БАЖ просіць Лукашэнка вызваліць фігурантаў "справы 19 снежня"

Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на пасяджэнні 21 чэрвеня прыняло рашэнне звярнуцца да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб вызваленні фігурантаў "справы 19 снежня". У сваім звароце журналісцкая супольнасць таксама заклікала кіраўніка дзяржавы спыніць крымінальны пераслед журналіста Андрэя Пачобута.

17:32, 22 июня 2011

Два фігуранты "справы 19 снежня" жэняцца за кратамі

Асуджаныя па справе аб масавых беспарадках Павел Вінаградаў і Дзмітры Буланаў, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, вырашылі ажаніцца да заканчэння турэмнага тэрміну. Так, у Вінаградава вяселле запланавана праз месяц, Буланаў таксама ўгаворвае сваю нявесту заключыць шлюб у калоніі.

12:42, 22 июня 2011

Amnesty International: у Беларусі беспрэцэдэнтна пагоршылася сітуацыя з правамі чалавека

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла, што ў апошнія поствыбарчыя шэсць месяцаў у Беларусі назіраецца беспрэцэдэнтнае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека. У сувязі з гэтым праваабаронцы працягваюць заклікаць да "вызвалення ўсіх вязняў сумлення, якія былі затрыманыя і асуджаныя за мірнае ажыццяўленне свайго права на свабоду сходаў і выказвання меркаванняў".

17:07, 21 июня 2011

Лябедзька: мяне зрабілі палітычным бамжом

Следства прыпыніла крымінальную "справу 19 снежня" ў сувязі з тым, што некаторыя яго фігуранты знаходзяцца ва ўцёках. Тым не менш, пашпарт лідару Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку, які таксама праходзіць па гэтай справе, пакуль не вярнулі. "Я застаўся адзіным з усіх, каму не вярнулі грамадзянскі пашпарт. Мяне зрабілі палітычным бамжом", - сказаў ён.

12:57, 21 июня 2011

Актывіст з Вілейкі стаў чарговым падазраваным па "справе 19 снежня"

Праваахоўныя органы затрымалі чарговага падазраванага па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года. Актывіста з Вілейкі Святаслава Барановіча, якога падазраюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту, яшчэ 15 чэрвеня змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.

09:54, 21 июня 2011

ЕС увёў санкцыі супраць яшчэ чатырох прадстаўнікоў беларускай улады

Рада міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза 20 чэрвеня прыняла рашэнне пашырыць візавыя і эканамічныя санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускіх уладаў, якіх у ЕС лічаць датычнымі да "палітычным рэпрэсіяў пасля выбараў 19 снежня". Галоўнай мэтай уведзеных санкцый, па сцвярджэнні еўрапейскіх чыноўнікаў, з'яўляецца "пакаранне беларускага лідара за арышты актывістаў апазіцыі і журналістаў без шкоды для эканомікі Беларусі".

17:10, 20 июня 2011

Саннікаў: заяву аб катаваннях у СІЗА КДБ расследуе ваенная пракуратура

Праверку па заяве аб катаваннях былога кандыдата ў прэзідэнты і фігуранта "справы 19 снежня" Андрэя Саннікава даручылі правесці следчаму ваеннай пракуратуры Андрэю Халімаву. Пра гэта палітык напісаў у лісце да сваёй жонкі Ірыны Халіп. "Яны нібыта праводзяць праверку заяў аб утрыманні ў "амерыканцы" па звароту Беларускага Хельсінкскага камітэту", - гаворыцца ў лісце.

14:35, 20 июня 2011

ААН патрабуе неадкладнага вызвалення Статкевіча

Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях разгледзела скаргу дачкі былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча на парушэнне правоў чалавека ў сувязі з арыштам палітыка. У сваім зняволенні эксперты ААН заклікаюць урад Беларусі неадкладна вызваліць экс-кандыдата і "забяспечыць яму адэкватную кампенсацыю за адвольнае затрыманне".

    В минском Сухарево откроют магазин «Санта» и раздадут мороженое

    В минском микрорайоне Сухарево 22 ноября в 14 часов примет первых покупателей новый магазин «Санта». Разместится он в здании на улице Панченко, 70, а внутри обеспечит большой выбор мясных и рыбных изделий, фруктов, овощей и свежей выпечки. Покупателям на открытии раздадут 300 пачек бесплатного мороженого, будут и стильные воздушные шары.

    Белорусский производитель печенья отказывается от пальмового масла

    Крупнейший производитель печенья в Беларуси, кондитерская фабрика «Слодыч», минимизирует выпуск продукции на пальмовом масле. В первую очередь это касается детского ассортимента – сладости для малышей готовятся исключительно на сливочном и подсолнечном масле.

    - Ты пойми, всех денег на свете не заработать, отдохни.
    - Да мне хотя бы на еду.

    еще

    А вы участвовали в выборах?