Сурыкаў: Беларусь інтэнсіўна забараняе ўезд у краіну расійцам

31.05.2011 12:20
Архив Редакция

Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заклікаў улады дзвюх краін вырашыць пытанне з тым, што некаторых грамадзян Расіі апошнім часам часта аб'яўляюць неўязнымі ў Беларусь. Ён адзначыў, што беларускія ўлады злоўжываюць пагадненнем аб тым, што "краіна-член Саюзнай дзяржавы можа забараняць ўезд на сваю тэрыторыю некаторым грамадзянам іншага боку Саюзнай дзяржавы".

«Гэтым, на жаль, часам інтэнсіўна карыстаюцца начальнікі гарадскіх і раённых аддзелаў унутраных справаў Беларусі», — заявіў амбасадар, адзначыўшы, што ў Расіі падобнае рашэнне можа абвясціць толькі суд.

«Трэба сесці і падумаць, як пазбегнуць гэтых вострых сітуацый, і знайсці рашэнне», — сказаў Аляксандр Сурыкаў, перадае РИА «Новости».

Як паведамляў Тэлеграф, беларускія ўлады на пяць гадоў забаранілі ўезд у Беларусь карэспандэнту расійскага тэлеканала «Дождь» Радзівону Марынічаву. У панядзелак, 30 траўня, журналіста затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў Мінску пасля інтэрв’ю з жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірынай Халіп. Напярэдадні журналіст таксама запісаў інтэрв’ю з экс-кандыдатам Віталём Рымашэўскім.

Как вам новость?
Головоломки