Ветэраны прапанавалі Лукашэнку разам навесці парадак у Беларусі

12.08.2010 11:18
Архив Редакция

Група беларускіх ветэранаў баявых дзеянняў звярнулася да прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі з прапановай сумесна змагацца з карупцыяй і войнамі паміж сілавымі структурамі. Якгаворыцца ў звароце 15 ветэранаў да Лукашэнкі, Беларусь ператвараецца ў прыватную турму, у поле бітвы паміж злачыннымі кланамі за доступ да прэзідэнта, што "дае ім магчымасць беспакарана красці матэрыяльныя каштоўнасці і саджаць у турмы сваіх канкурэнтаў".

Асноўную праблему ветэраны бачаць у карупцыі, якая авалодала сілавымі структурамі. На іх думку, вайна паміж сілавымі структурамі наносіць бясспрэчную шкоду краіне: «МУС выяўляе злачынныя элементы ў структурах КДБ, КДБ адказвае ім тым жа. Мытня ў стане вайны з пракуратурай». У выніку, на думку аўтараў звароту, супрацоўнікі гэтых ведамстваў трапляюць у турмы, найлепшыя следчыя пракуратуры сядзяць у следчым ізалятары, паміраюць пры дзіўных абставінах, а некаторыя вымушаны хавацца за мяжой.Як мяркуюць афіцэры, фактычна краінай кіруе «недатыкальная банда злачынцаў», у сувязі з чым яны папярэджваюць прэзідэнта аб тым, што вакол яго «сціскаецца кола прагавітых прайдохаў».»Мы, ветэраны вайны, разумеем, што вы адны ўжо не зможаце перамагчы гэтую карупцыйную сістэму, што знішчае дзяржаўнасць, і прапануем сваю дапамогу ў выяўленні і пакаранні злачынных элементаў, якія спаралізавалі ўсю дзяржаўную сістэму», цытуе Корреспондент.net зварот да прэзідэнта Беларусі.Для гэтага афіцэры прапануюць стварыць арганізацыю «Баявое брацтва без межаў», якая будзе складацца з ветэранаў баявых дзеянняў і дапаможа навесці ў краіне парадак. Пры гэтым аўтары ідэі пакуль не абвясцілі аб паўнамоцтвах, якімі яны хацелі б надзяліць брацтва.

Как вам новость?