Галерэя i бар "Ў" пераязджаюць на вулiцу Кастрычнiцкую

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” і “Ў” бар абвяшчаюць пра спыненне сваёй дзейнасці па адрасе пр-т Незалежнасці, 37А з 19 лістапада 2017 года. Ужо на пачатку наступнага года яны адкрыюцца ў новай прасторы Цэнтра сучаснага мастацтва “Ў” па вул. Кастрычніцкая, 19, якая "дазволіць праводзіць маштабныя выставы і правекты – прасторы, пра якую мы здавён марылі", паведамiлi Тэлеграфу ўладальнiкi галерэi.

"Разам з вамі і пры вашым непасрэдным удзеле і падтрымцы мы правялі насычаныя і дзівосныя 8 год у гэтым месцы. За гэтыя гады памяшканне былой прадуктовай крамы і пункта прыёму шклатары стала асноўнай пляцоўкай для прэзентацыі і дыскурсу сучаснага беларускага мастацтва і культуры Беларусі. Галерэя “Ў” стала платформай для раскрыцця і прафесійнага росту маладых мастакоў, куратараў і арт-менеджараў. З кастрычніка 2009 года мы рэалізавалі больш за 120 выставачных праектаў, траціна з якіх прадстаўляла працы мастакоў з замежных краін. Дзякуючы актыўнай працы галерэя заслужыла давер і ўвагу з боку экспертнай супольнасці і сфарміравала вакол сябе шырокую сетку партнёраў як унутры краіны, гэтак і за мяжой.

Мы вельмі ўдзячны за падтрымку і супрацу прадстаўнікам міжнародных інстытуцый культуры і дыпламатычным прадстаўніцтвам еўрапейскіх краін у Беларусі, бізнэс-кампаніям, што ажыццяўлялі падтрымку праектаў галерэі, партнёрам з медыя і, канешне ж, наведвальнікам галерэі! Мы шмат чаго здзейснілі ў гэтай прасторы і, вядома, змяняліся ды змяняемся да лепшага на працягу ўсіх гэтых гадоў", — гаворыцца ў паведамленнi “Ў”.

Как вам новость?